2009-03-12 13:03:50

Уганда. Арцыбіскуп Кампалы і прэзідэнт Усеафрыканскай міласэрднай Карітас Лванда заявіў, што галеча ёсць непраймальным ганебным фактам сучаснага багатага свету. Візіт Папы Бенедыкта 16 у Афрыку дае ёй надзею.


"Пастырскі візіт у Анголу і Камерун бенедыкта 16 і Сынод біскупаў Афрыкі будуць цудоўнай нагодай адзначыць намаганні Царквы на кантыненце. Гэта станецца таксама момантам роздуму над выклікамі, перад якімі стаіць кожны афрыканец, дзе для большасці жыццё працякае ў жудаснай бядоце",- прыпомніў ён членам Карітас з 22 краін, якія сустракаліся ў Найробі напярэдані важнай падзеі. Арцыбіскуп Лванда сцвердзіў, што Карітас змагаецца штодня для палепшання сітуайцыі і палегчання пакутаў найбольш ранімых катэгорый насельніцтва - дзяцей, жанчын, хворых у сітуацыі гуманітарнага, харчовага і грамадзянскага крызісу і пагроз міру на Чорным кантыненце. Ён прыклікаў субратоў з афрыканскіх нацыянальных арганізацый Карітас прыкладаць усе намаганні для лепшай інфармаванасці і супрацоўніцтва, прымянення найноўшых метадаў працы і ўключэння ў сусветнае змаганне за дабро. "Самалі, Судан і ДРКонго ёсць найбольш жудасна гарачымі пунктамі на планеце, што бачна са справаздачы Міжнароднай Карітас, "- зазначыў прэзідэнт кантынентальнай Карітас.







All the contents on this site are copyrighted ©.