Як паінфармавала Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы Бэнэдыкт 16 адведае Сьвятую
Зямлю па запрашэньні караля Ярданіі, Прэзыдэнта Ізраіля, Прэзыдэнта Палестыньскай
Аўтаноміі ды тамашніх царкоўных уладаў. Ужо вядомая падпабязная праграма паломніцтва. Падарожжа
Папы ў Сьвятую Зямою спалучаць тры аспэкты: пілігрымку да санктуарыяў нашага Адкупленьня,
душпастырскі візыт каталіцкае супольнасьці ды экумэнічны дыялог з іншымі Касьцёламі
як таксама міжрэлігійны дыялог з Гэбрэямі і музульманамі. Сьвяцейшы Айцец наведае
наступныя санктуарыі: Месца Хросту Госпада Ісуса і Гару Нэбо ў Ярданіі. Вячэрнік,
Гэтсэманскі Сад і Базыліку Гасподняга Гробу ў Ерузаліме, Гроту Нараджэньня ў Бэтлееме
ды Базыліку Дабравешчаньня ў Назарэце. Праграма прадбачваве тры ўрачыстыя Сьвятыя
Імшы з мясцовымі вернікамі і пілігрымамі: ў Ерузаліме ( 12-га мая пры Базыліцы Конанія),
ў Бэтлееме ( 13-га мая на Плошчы Ясляў) ды ў Назарэце ( 14-га мая на ўзгорку званым
Абрывам). Бэнэдыкт 16 адведае апрача таго Яд Вашэм, мэмарыял Галакаўсту ды Сьцяну
Плачу ды зложыць візыт у мячэці на Сьвятым Узгорку. Выяўленьнем салідарнасьці з палестыньскім
народам будзе візыт у лагеры для ўцекачоў Аль-Айда, на прадмесьцях Бэтлеему. У
часе побыту ў Сьвятой Зямлі Папа будзе госьцем у сядзібе Апостальскай дэлегатуры на
Аліўнай Гары ў Ерузаліме.