2009-03-10 13:16:46

Расія: востраў на возеры Ладага атрымаў імя Аляксея ІІ


Адзін з востраваў Валаамскага Архіпэляга на возеры Ладога будзе мець імя Маскоўскага Патрыярха Аляксея ІІ. Рашэньне ў гэтай справе ўзьнялі ўлады Карэліі—рэспублікі на паўночным захадзе Расійскае Фэлэрацыі, на тэрыторыі якой знаходзіцца гэтае возера. З ініцыятываю ў гэтай справе выступіла Рада Валаамскага Мужчынскага Манастыра Гасподняга Перамяненьня, які знаходзіцца на архіпэлягу.
Дэпутат Віктар Сьцепанаў сказаў расейскаму прэсаваму агенцтву ІТАР-ТАСС, што памёрлы 5-га сьнежня, мінулага году, кіраўнік Рускае Праваслаўнае Царквы стаяў на чале Рады Манастыра Гасподняга Перамяненьня, які непасрэдна падлягаў Маскоўскаму Патрыярху ( а не мясцоваму біскупу). Гэта дзякуючы намаганьням Рады на працягу 10-ці гадоў зьдзейсьнена вялікія працы звязаныя з адбудоваю памяшканьняў і разьвіцьцём манастырскае гаспадаркі.
Возера Ладога, якое ляжыць на тэрыторыі Ленінградзкае акругі і Карэліі зьяўляецца найбольшым возерам Эўропы. На возеры знаходзіцца 660-т востраваў, з якіх больш за 500 ў паўночнай частцы, значыць у Карэліі. Сярод іх ёсьць Валаамскі Архіпэляг на якім ляжыць больш за 50-т востраваў. На адным з іх у 14-м стагоддзі узьнік манастыр Валаам ( па фінску Валамо), які меў вялікую славу ў расійскім праваслаў»і, асабліва на поўначы краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.