"...Разгубленасць, характэрная для сучаснага грамадства,..- адна з наступстваў таго,
што чалавек забыўся пра Бога",- піша Папа Бенедыкт 16 да святкавання 24 Дня Mоладзі
.
Сёлета Дзень праводзіцца на дыяцызальным узроўні 5 красавіка, на Вербніцу. У крызісным
свеце, дзе пабольшваецца "адзінота і насілле, незадаволенасць і страта даверу , якія
выліваюцца ў адчай" - усяго гэтага можна вылячыцца, калі "не саступаць логіцы эгаістычнага
інтарэсу і каварству ідалапаклонства грошам, матэрыяльным дабрам, кар'еры", - навучае
Папа, называючы іх абманлівымі хімерамі. Ён у сваім звароце да каталіцкай моладзі
указвае на прычыны крызісу надзеі. " Крызіс лягчэй паражае новыя пакаленні, што ў
сацыяльна-культурных кантэкстах пазбаўляюцца цвёрдых перакананняў, каштоўнасцей -
трывалых арыенціраў, без якіх цяжкасці падаюцца маладым вышэйшымі за іхныя сілы."
Называюцца ў пасланні і прычыны такой слабасці: - часта гэта следства недахопу даверлівых
адносінаў у сям'і, сур'ёзных прабелаў у выхаванні, а таксама ранніх траўмаў і неадпаведнага
юнацтву дрэннага жыццёвага вопыту. "Для большасці, - падкрэслівае Папа, - амаль непазбежным
выйсцем з цяжкіх сітуацый ёсць уцёкі насустрач рызыкоўнаму ладу жыцця, спалучанаму
з насіллем, наркотыкамі і алкаголем, мноствам іншых маладзёвых праблем." Адказ
на гэткі крызіс надзеі трывае ў веры. "Маючы ў сабе Хрыста, паклаўшы ў Яго ўсю сваю
веру і давер, распаўсюджвайце надзею вакол сябе. Прымайце рашэнні, якія выяўляюць
вашу веру; паказвайце сваё разуменне ўсяго каварства, якое хаваецца ў грошах, ідалапаклонстве
матэрыяльным даходам,- прыклікае Папа маладых.-Узрошчвайце ў сабе любоў да бліжняга
і імкніцеся ставіць свае чалавечыя і прафесійныя здольнасці на службу праўдзе і дабру
ўсіх." І тут Папа цытуе адвеячныя апостальскія словы Пятра: "Будзьце заўсёды гатовыя
кожнаму, хто ў вас папытае рахунку за вашу надзею, адказаць лагодна і дабралюбна",
бо сапраўдны хрысціянін ніколі не ўпадае ў сум, нават пры выпрабаваннях; а сакрэт
ягонае радасці і міра заключаны ў прысутнасці Хрыста!"