2009-03-07 10:29:32

Вена. У аўстрыйскай сталіцы прайшоў чарговы круглы стол Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе па тэме супрацьстаяння дыскрымінацыі хрысціянаў.


Архіепіскап Венскі і Аўстрыйскі РПЦ Іларыён, галава Рускага праваслаўя за мяжой, звярнуў увагу прысутных на дадзеную праблему , у прыватнасці, ў такіх краінах як Турцыя, Паўночны Кіпр і Косава. Ён прыклікаў АБСЕ весці пастаянны маніторынг становішча там хрысціянаў і тэрмінова намагацца палепшыць сітуацыю . "Рэлігійная свабода ў адпаведнасці з міжнародным правам уключае ў сабе права чалавека не толькі вызнаваць пэўныя перакананні, але й жыць у адпаведнасці з імі,"- падкрэсліў другі прадстаўнік РПЦ пратаіярэй Усевалад Чаплін з Аддзела знешніх царкоўных сувязей РПЦ. Міжнароднае зграмаджанне забавязанае сцвярджаць і падтрымлівасць свабоду хрысціянаў, роўна як і іншых вернікаў, і выказваць сваю веру ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, у дыскусіях у прасторы СМІ. Пратаіярэй з Масквы таксама заўважыў, што дзяржаўная школьная сістэма павінна таксама паважаць вучняў-хрысціянаў. Ён звярнуў ўвагу прысутных на пабольшанне выпадкаў варварскіх нападаў на культавыя будынкі і на сімбалі, спалучаныя з хрысціянствам і іншымі рэлігіямі. Прыгадаем, што Ўсевалад Чаплін у АБСЕ з'яўляецца членам кансультатыўнай рады Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чаалвека.







All the contents on this site are copyrighted ©.