2009-03-06 11:37:58

Пякін: Упершыню італьянскія сем'і, якія жадаюць усынавіць дзіця, прыслалі сваіх прадстаўнікоў у Кітай. Тут былі прынятыя на вышэйшым узроўні.У краіне надаецца дзяржаўнае спрыянне ўводзінаў сірот у сям'ю - як кітайскую, так і замежную.


Міністр замежных спраў Кітая Ду Ю Пэй падзякваў ім за тое, што выбралі менавіта Кітай і за любоў, якую гатовыя даць дзецям кітайскага паходжання. Міністр патлумачыў існуючыя ў краіне праблемы, якія правакуюць сіроцтва, у ліку якіх - стыхійныя бедствы, галеча, спустошванне пладароддзя дзеля недахопу вады ў многіх рэгіёнах. Ён падкрэсліў, што кітайскі ўрад надае вялікую ўвагу адукацыі сірот і інвалідаў. Для гэтага ствараюцца спецыяльныя прыюты." Але аніякія з іх не могуць параўноўвацца з сям'ёй, якая прыме дзіця,- сцвердзіў міністр. - Ідэальным асяроддзем для сірот і дзетак-інвалідаў застаецца заўсёды сям'я. "







All the contents on this site are copyrighted ©.