2009-03-04 14:44:20

Пасяджэньне Рады па справах сям"і пры Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі


3 сакавіка 2009 г. у Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Мінск) адбылася першая ў гэтым годзе сустрэча членаў Рады па справах сям’і пры ККББ. У сустрэчы, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, прымалі ўдзел адказныя за душпастырства сем’яў з усіх дыяцэзій Беларусі.


Першым пытаннем, якое абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы, была справа духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Традыцыйна абрад Духоўнага ўсынаўлення праводзіцца 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана. Сёлета былі выдадзены аднолькавыя для ўсіх дыяцэзій абразкі з малітвай аб духоўным усынаўленні. Было падкрэслена, што абавязак пробашча — заахвоціць парафіянаў да прыняцця на сябе абавязку маліцца за ненароджаных дзяцей. У кожнай парафіі павінна таксама быць Кніга духоўнага ўсынаўлення, у якую змогуць запісаць свае прозвішчы тыя, хто прымае на сябе гэты малітоўны абавязак.


Наступным пунктам пасяджэння Рады было пытанне кампетэнцыі дыяцэзіяльных душпастыраў сем’яў, а таксама прадстаўленне плана фармацыі дарадчыкаў сямейнага жыцця на 2009 г.


Была ўнесена прапанова ў кожнай парафіі раз у месяц арганізоўваць дзень малітваў у інтэнцыі сем’яў.


Падчас пасяджэння адбылося абмеркаванне прапановы выдаць брашуру па праблеме т. зв. «свабодных» саюзаў паміж мужчынам і жанчынай. Акрамя таго, да друку рыхтуецца брашура з катэхезамі для нарачоных.












All the contents on this site are copyrighted ©.