2009-03-03 12:44:30

У Рыме каталіцкая арганізацыя "Ратуй дзяцей!" прапанавала план арганізацыі жыцця і адукацыі непаўналетніх, што трапляюць у Італію без сям'і і эксплуатуюцца. Так, ёсць 7700 дзяцей, якіх удалася зарэгістраваць.


Гэтыя бяспрызорнікі, у асноўным, юныя цыгане і мараканцы, албанцы і афганцы, эрытрэйцы і егіпцяне. Часцей яны мужчынскага полу і маюць падлеткавы ўзрост, з'яўляючыся ахвярай арганізаванай злачыннасці, у тым ліку і ў форме рэкрутаў. Іх мафіёзнікі скарыстоўваюць для сэксуальных паслуг і рабавання. Дырэктар арганізацыі "Ратуй дзяцей" кажа, што рэальная статыстыка значна большая. Ініцыятыва арганізацыі - стварыць умовы, каб хаця б частка такіх няшчасных беспрызорнікаў здолела ўвайсці ў сацыяльную тканіну Італіі. Для гэтага блізка цэнтральнага вакзала закладаецца "Дом нумар нуль2" - прытулак, дзе будуць абсталяваныя санітарна-гігіенічныя памешканні, спартовыя залі, інтэрнет-класы. Дабрадзеі тут будуць працаваць у сціслым кантакце з паліцыяй і іншымі міласэрднымі арганізацыямі, а праз нейкі час думаюць распаўсюдзіць вопыт па ўсёй краіне, якая падзвяргаецца штодня прыбыццю новых хваляў нелегальных эмігрантаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.