2009-03-03 12:43:05

Навука і духоўнасьць супраць ВІЧ-СНІД-у






 01..03.2009 у Віцебскай дыяцэзіі распачалася рэалізацыя праграмы “Навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу”. З блаславення біскупа віцебскага Уладзіслава Бліна ў Віцебску ў парафіі Святога Духа сабраліся навучэнцы Віцебскіх ВНУ з замежжа.Дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага Дзяржаўнага Медыцынскага Універсітэта Іван Жыльцоў падрыхтаваў даклад “Медыцынскія аспекты СНІДу” на англійскай мове. Ксёндз-магістр Аляксандар Сапель SDS у сваёй гаміліі засяродзіў увагу моладзі на духоўным боку гэтай цяжкай хваробы, на граху і духоўнай пустаце, як вытоках, ад якіх чалавек атрымлівае гэткае выпрабаванне , на адносіны да ВІЧ-інфецыраванага чалавека і хворага на СНІД. Брашуру “Навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу” ,напрацаваную садружнасцю супрацоўнікаў Віцебскага Дзяржаўнага Медыцынскага Універсітэта , Віцебскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. П.М. Машэрава, Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, Віцебскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і дабрачыннай арганізацыі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, падрыхтавалі да выдання. На сустрэчы прысутнічалі студэнты, святары, навукоўцы, прадстаўнткі СМІ вобласці. Прадстаўнік біскупа віцебскага па справах медыцыны, адна з кіраўнікоў праэкта, урач УА “ВАКБ” Людміла Ярмолава падкрэсліла: гэта не адзінкавя акцыя, гэта – працяг працы, пачатай у дыяцэзіі ў 2008г. “камандай аднадумцаў” з блаславення біскупа Уладзіслава Бліна. На працягу 2009г. плануюцца сустрэчы у цэнтрах дэканатаў дыяцэзіі з навукоўцамі ВДМУ і ВДУ, святарамі; сумесна з “Карытас” і дыягнастычным кабінетам абласной інфекцыйнай бальніцы і абласным цэнтрам гігіены , эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выданне друкаванай прадукцыі супраць распаўсюджвання СНІДу, духоўная дапамога хворым і ВІЧ-інфецыраваным. Падчас V міжнароднай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце” у маі 2009 плануецца абмеркаванне шэрагу пытанняў па праблеме ВІЧ/СНІД беларускімі і замежнымі навукоўцамі і святарамі для дасягнення пазітыўных зменаў у сітуацыі захворвання насельніцтва на СНІД.









All the contents on this site are copyrighted ©.