2009-03-02 13:43:58

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 1-га сакавіка


А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб духоўным змаганьні Ісуса на Пустыні аб чым успаміналася ў Эвангэльлі, якое было чытанае ў нядзелю 1-га сакавіка. Папа падкрэсьліў, што гэтае 40-а дзённае змаганьне і ды спакушаньне Ісуса становіць драматычнае выяўленьне кэнозы, значыць прыніжэньне Сына Божага. Гэтаму змаганьню прыглядаюцца таямнічыя духоўныя істоты: менавіта з аднаго боку д’ябал, адвечны праціўнік, які спакушае; а з другога боку Анёлы, Божыя пасланцы, якія служаць. Менавіта на гэтых апошніх засяродзіўся Папа. Ён сказаў, што Анёлы прыймаюць актыўны удзел у збаўчых здарэньнях Старога і Новага Запавету а ў часе посту Ісуса зьяўляюцца сьведкамі Яго боскасьці.
RealAudioMP3
Дарагія браты і сёстры. Клічма больш часьцей Анёлаў, каб падрымлівалі нас у імкненьні за Хрыстом. Узывайма асабліва сёньня, каб чувалі нада-мною і маімі супрацоўнікамі з Рымскае Курыі, калі пасьля поўдня, як штогоду, мы пачнем тыднёвыя рэкалекцыі. Марыя, Каралева Анёлаў, маліся за нас”.
На заканчэньне паўднёвае сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 прывітаў працаўнікоў італьянскага прадпрыемства “Фіят” з Pomigliano d^Arco каля Неапаля, якія прыбылі ў Рым, каб маніфэставаць ў справе будучыні свайго прадпрыемства. Папа прыпомніў таксама іншыя праблемы, што спалучаныя з крызісам у розных частках Італіі
RealAudioMP3
Я абьядноўваюся з біскупамі адпаведных мясцовых Касьцёлаў адносна блізкасьці з сем”ямі, якія кранутыя гэтаю праблемаю ды даручаю іх апецы Божае Маці ды Сьвятога Язэпа, патрона работнікаў. Выказваю заахвочаньне адносна палітычных і грамадзкіх уладаў як таксама адносна прапрыемцаў, каб пры саўдзельнічаньні ўсіх здолелі змагацца з гэтым вялікім выклікам. Бо ж трэба супольнага і трывала заангажаваньня, маючы на ўвазе першанство, якое належыцца працаўнікам ды іхнім сем”ям- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.