2009-02-28 18:30:46

Ватыкан: падчас пантыфікату Папы Пія 11 каталіцкая Царква перажыла 5-ёх дыктатараў. Гітлера, Сталіна, Мусаліні, Франко, Салазара(Партугалія). Пра гэта прыпомнена на кангрэсе "Веліч Пія 11 у святле архіўных дакумантаў"


RealAudioMP3 Кангрэс, арганізаваны ў Ватыкане Папскім камітэтам гістарычных навук, быў абапіраны на неапублікаваныя да гэтага часу гістарычныя крыніцы, што даследаваліся на працягу апошніх двух гадоў. Удзельнікі пасяджэння разважалІ над такімі тэмамі, як адносіны з яўрэямі і мусульманамі, эўхарыстычныя кангрэсы, місіі, адзінства хрысціянаў, душпастырскія аспекты дыпламатыі, каталіцкія арганізацыі. Kардынал Тарчызіо Бэртонэ прывёў звесткі з жыцця Папы, памерлага 70 гадоў таму (10 лютага 1939 г.). Ксёндз Акілле Рацці (свецкае імя Папы Пія 11га) з’яўляўся прэфектам Бібліятэкі" Амбразіяна" ў Мілане, а пазней — Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі. Калі ён быў ужо амаль у пенсійным узросце, яго накіравалі на дыпламатычную службу ў Літву і Польшчу, дзе ў 1919 г. ён быў прызначаны Апостальскім нунцыем. Праз тры гады быў абраны на Пасад апостала Пятра. У сваіх дзвюх энцыкліках Папа Пій ХІ выразна асудзіў нацызм і камунізм. ПІй 11 падпісаў Латэранскія Пагадненні - заклаў Горад-Дзяржаву Ватыкан і заключыў 9 канкардатаў з замежнымі краінамі. Клапаціўся пра місіі і айчыннае духавенства, выхаванне моладзі, сужэнства і сям’і. Быў першым Папам, які карыстаўся радыё. «Пій ХІ падрыхтаваў Касцёл да надыходзячай нялёгкай будучыні», — падкрэсліў кардынал Тарчызіо Бэртонэ.










All the contents on this site are copyrighted ©.