Арцыбіскуп Бухарэсту, прэзідэнт біскупскай Канфярэнцыі Румыніі звярнуўся з пісьмом
перапрошання аб злачынствах, якія робяць у Італіі некаторыя з румынскіх эмігрантаў,
да прэзідэнта CEI -Біскупскай Канфярэнцыі Італіі.
Як паведамляюць свецкія СМІ Апенінаў, больш палавіны крымінальных элементаў Румыніі
пасля ўваходу краіны ў Еўрасаюз перамянсціліся менавіта ў Італію, дзе найвялікую колькасць
нечуваных дагэтуль злачынстваў - забойстваў, гвалту жанчын і дзяцей - робяць менавіта
эмігранты, у цяперашні момант часта - румынскага паходжання. Вялікі жаль католікаў
і ўсіх румынаў з гэтай цяжкай сітуацыі выказвае арцыбіскуп Іон Робу свайму італьянскаму
брату і калегу кардыналу Анжэло Баньяско. Румынскі святаслужыцель дзякуе каталіцкай
Царкве Італіі за гасціннасць, аказаную многім эмігрантам, якія нармальна працуюць
на самых цяжкіх работах у краіне, мова якой блізкая да румынскай, і людзям лягчэй
і хутчэй уладкавацца. Монсіньёр Іон Робу гаворыць у сваім лісце аб ацэньванні таго,
што румынскія хрысціяне заўсёды маюць у Італіі добры прыём, што Царква краіны заўсёды
прадстаўляе грамадам яго суайчыннікаў спецыяльныя касцёлы, у тым некалькі - ў самім
святым Рыме, даючы ў карыстанне прастору для пастырства для румынаў. Падзяка адрасаваная
італьянскай каталіцкай грамадзе і за тое, што выступае ў абароне эмігрантаў у духу
салідарнасці й братэрскай міласэрднасці. "Мы ёсць пэўнымі, - заключае арцыбіскуп Бухарэсту,
- што традыцыйная дружба між італьянцамі і румынамі, як і агульнае супрацьстаянне
злу, могуць перавысіць і перамагчы тэндэнцыі бачыць толькі дрэннае ( маецца
на ўвазе:з боку румынаў для італьянцаў).