2009-02-28 11:11:13

Абвал заробкаў у Беларусі (паводле беларускіх СМІ)


Белстат: сярэдняя налічаная зарплата (бруднымі) скарацілася з 1000,2 тыс. руб. у снежні да 919,6 руб. у студзені. Калі браць у далярах — з 450 даляраў да 330 даляраў.
У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у студзені 2009 году склала 919,6 тыс. рублёў, паменшаўшы проці студзеня 2008 г. на 8,1% (80,6 тыс. руб.), паведаміў Белстат. Рэальная зарплата (разлічаная са скідкай на рост спажывецкіх цэнаў) зменшылася на двухзначную лічбу.
Самай высокай застаецца зарплата ў будаўніцтве (дзе працоўная сіла найбольш мабільная, а рынак паслуг адзіны для Ўсходняй Еўропы), фінансавым сектары і ў выкладчыкаў ВНУ (палітычнае значэнне для кантролю над студэнцтвам). Самай нізкай — у сельскай гаспадарцы і сферы дашкольнай і сярэдняй адукацыі, працаўнікі якіх цалкам залежныя ад дзяржавы. Падзенне заробкаў у нацыянальнай валюце і іх даляравага эквіваленту ў Беларусі сувымернае з падзеннем іх у Расіі і Ўкраіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.