2009-02-28 14:55:26

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргасян высока ацаніў гістарычную ролю армянскай хрысціянскай Кангрэгацыі манахаў-мхітарыстаў пры сустрэчы з яе кіраўнікамі.


Абацтва братоў-мхітарыстаў месціца ад некалькіх стагоддзяў на востраве святога Лазара ля Венецыі ў Італіі. Штогод, каб паглядзець на выратаваныя манахамі ад знішчэння каштаўнейшыя кнігі і прадметы культурна-гістарычный спадчыны старажытнага армянскага народа, востраў наведваюць дзясяткі тысяч турыстаў. У 2007 годзе Кангрэгацыя звярнулася ў Раду Еўропы з просьбай аб фінансаванні праекта па перанясенню на лічбавыя інфармацыйныя носьбіты 6 тысяч старажытнахрысціянскіх рукапісаў і 80 тысяч старонак архіваў, часткова манускрыптаў, якія захоўваюцца ў кляштарным архіве. Маюць пад сваім наглядам браты-мхітарысты таксама меч армянскага цара Лявона 6-га, гіпсавую маску кампазітара Комітаса - аднаго са стваральнікаў армянскіх духоўных песьняпенняў, іконы і жывапісныя палотны. Прэзідэнт Арменіі заявіў архімандрыту Эгіі Кілахпяну і дырэктару культурнага комплексу мхітарыстаў у самой Арменіі Серобу Чамурляну:"Наша моц - у нашай разнастайнасці" і паабяцаў садзейнічаць так важнаму напрамку ў жыцці манаскай Кангрэгацыі, як захаванне культуры і мовы армянскага народа, што жыве наполову ў рассеянні па многіх краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.