Рым: кангрэс, прысьвечаны 10-й гадавіне Энцыклікі "Fides et Ratio" Яна Паўла ІІ
З 26 па 27 лютага 2009 г. у Рыме прайшоў кангрэс «Вера і розум», прымеркаваны
да дзесятай гадавіны энцыклікі Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Стварыць «магчымасць
для паглыблення сувязяў паміж тэалогіяй і філасофіяй, паміж верай і розумам, адкрыць
дыялогавую прастору, карысную для абодвух бакоў», — вось мэта кангрэса, арганізаванага
факультэтамі тэалогіі і філасофіі Папскага універсітэта Святога Крыжа. «Гэта
было нялёгка ў мінулым, а камусьці і сёння здаецца, што патрабаванні веры несумяшчальныя
з патрабаваннямі навукі, культуры і сучаснай дзяржавы», — адзначаюць арганізатары
кангрэса. Але ж, зыходзячы з агульнай базы, якой з’яўляецца пошук ісціны, тэалогія
і філасофія павінны ўсталяваць адносіны ўзаемнага супрацоўніцтва.