2009-02-27 11:57:12

ААН заклікае засьцерагчы ад небясьпекі дзяцей, якія карыстаюцца Інтэрнэтам


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала занепакоенасць тым, што кожнае пятае дзіця, якое карыстаецца Інтэрнэтам, прыцягвае ўвагу педафілаў ці становіцца ахвярай злачынцаў. Такія дадзеныя прывяла інфармацыйная служба ААН 11 лютага 2009 г., спасылаючыся на дадзеныя Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ).
Паводле дадзеных МСЭ, 60% дзяцей і падлеткаў карыстаюцца Інтэрнэтам з мэтай падтрымання адносінаў са сваімі аднагодкамі. Трое з чатырох дзяцей дзеляцца такім чынам інфармацыяй пра сваё асабістае жыццё і жыццё сваёй сям’і.
Генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі Хамадун Турэ заклікаў узмоцніць меры, скіраваныя на павышэнне культуры карыстання Інтэрнэтам і гарантаванне бяспекі ў «сусветнай павуціне», якая, па яго словах, літаральна пранізана парнаграфічнымі матэрыяламі, прапагандай распусты, гвалту і жорсткасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.