2009-02-26 12:43:52

Рым: 140 гадавіну адзначае ў гэтыя дні хрысціянская міласэрдная грамада Вечнага гораду "Гурток святога Пятра". Яго члены дапамагаюць, сярод іншых, і дзецям Чарнобыля.


Толькі ў самім Рыме дабрадзеі пастаянна апякуюцца штогод сотняй тысяч абяздоленых. Гэта беднякі-італьянцы і эмігранты. Тысяча сем'яў рымлянаў, якія маюць нізкі даход на душу. атрымліваюць пастаянную дапамогу ў выглядзе бялізны, мэблі, рэчаў першай неабходнасці і прадуктаў харчавання. Гурток святога пятра трымае на свае сродкі 3 бясплатныя сталоўкі, якія дзейнічаюць ужо больш за 100 гадоў, прадстаўляюць для 13 тысяч чалавек у год дах над галавой у спецыяльных сямейных прытулках. 10 год назад сіламі членаў гуртка створаны дзённы цэнтр, дзе, акрамя матэжрыяльнай дапамогі і ежы, галечныя атрымліваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу, у тым ліку і псіхалагічную і юрыдычную. У Хоспісе Святога Сэрца, прыналежным Цэнтру, знаходяцца пад спецыялізаваным доглядам 2 сотні невылечных хворых.







All the contents on this site are copyrighted ©.