Кардынал Таран пра асноўныя прынцыпы міжнароднага дыялога
Хрысціяне і мусульмане праз захаванне прынцыпаў свабоды і ўзаемаразумення могуць супрацоўнічаць
у прапагандаванні маральных і духоўных каштоўнасцяў, так неабходных сучаснаму свету.
Гэта падкрэсліў кардынал Жан-Луі Таран 20 лютага 2009 г. падчас канферэнцыі на юрыдычным
факультэце Балонскага універсітэта (Італія). Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным
дыялогу адзначыў, што такі дыялог павінен базавацца на ўзаемным пазнанні і з’яўляцца
прадметам пазітыўнай зацікаўленасці з боку дзяржаўных уладаў з пункту гледжання супольнага
дабра. Кардынал Жан-Луі Таран нагадаў пра паставу, адпаведную для вызнаўцаў Хрыста,
у адносінах з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў. Старшыня ватыканскага ведамства
таксама нагадаў пра агульны прынцып, паводле якога кожны веруючы, дзе б ён ні жыў,
мае права мець месца культу і магчымасць маліцца — як прыватна, так і публічна.