2009-02-23 11:42:27

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 22-га лютага


А паўдні гэтага дня, як таксама і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Папа прыпомніў, што грэх ёсьць свайго роду духоўным параліжам. Чалавек можа з яго паднесьціся і ўвайсьці на дарогу дабра толькі дзякуючы Божай міласэрнасьці. Далей Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да Эвангэльля, якое было чытана ў Касьцёлах у нядзелю 22-га лютага, менавіта аб аздараўленьні паралітыка. Фізычны паварот да здароў’я сьведчыць аб духоўным аздараўленьні, якое ёсьць вынікам прабачэньня.
У Літургіі Касьцёла прыпадае сёньня сьвята Катэдры Сьвятога Пятра- зьвярнуўся Бэнэдыкт 16 да вернікаў. У Рыме ўшаноўвана яго ўжо ў 4-м стагоддзі. Пашыранае на ўвесь Касьцёл гэтае сьвята прыпамінае, што Пятровая Сталіца зьяўляецца асноваю адзінства. Прымат Рымскага Касьцёла быў прызнаны у цэлай каталіцкай супольнасьці незадоўга пасьля мучаніцтва Апосталаў Пятра і Паўла. Сьведчылі аб гэтым такія сьвятыя, як Ігнатій Антыёхінскі ці Ірынэй з Ліёну- прыпомніў Папа
RealAudioMP3
Гэтую вынятковую і асаблівую паслугу біскупа Рыму пацьвердзіў Другі Ватыканскі Сабор. У касьцельнай супольнасьці правамоцна існуюць мясцовыя Касьцёлы, якія карыстаюцца з уласнае традыцыі. Астаецца пры гэтым непарушны прымат Пятровай Сталіцы, якая кіруе ўсім зграмаджаньнем любові, апякуючыся законнымі адасобленасьцямі ды адначасна чувае, каб не перашкаджалі яны еднасьці, але наадварот, каб служылі ёй”. ( Lumen gentium 13).
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 папрасіў малітваў у сваім намеры, каб верна мог выконваць абавязкі зьвязаныя з паслугаю Наступніка Сьвятога Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.