2009-02-23 11:43:17

Галівуд. Славуты рэжысёр Марцін Скарцэзе вырашыў здымаць фільм аб пераследаванні хрысціянаў у Японіі ў сярэдзіне 19 стагоддзя.


Па звестках навукоўцаў, мучаніцтву за хрысціянскую веру было паддадзена каля 30 тысяч чалавек. У 2008 годзе Папа Бенедыкт 16 беатыфікаваў 188 японскіх герояў, што загінулі за веру. Мастацкі твор раскажа пра езуіта з Партугаліі, які прыязджае ў Нагасакі. У тае часы гэта быў адзіны рэгіён, адкрыты для замежнікаў. Сцэнары робіцца па матывах рамана Сюдаку Эндо "Маўчанне", які выйшаў у 1966 годзе -прыкладна праз сто гадоў, як ў Японіі было пакончана з палітыкай самаізаляцыі. Толькі пасля гэтага хрысціяне выйшлі з катакомбаў. А напрацягу папярэдняга стагоддзя яны падзвяргаліся жэстачэйшым здзекам. Як расказаў супрацоўнік музея гісторыі і культуры горада Нагасакі Коіціра Нісідзіма, здымачная група наведала гістарычныя раздзелы. асабліва доўга вывучалі "фуміё" - гжта такія металічныя пласціны з выявамі Езуса Хрыста і Найсвятой Дзевы марыі, якія прызначаліся для таптання нагамі. Самое слова "фуміё" і значыць "малюнак для наступання". Людзей прымушалі ганьбіць гэтыя выявы, каб вызначыць хрысціянаў. Мастак-пастаноўшчык фільма - Дантэ Ферэці, прадзёсар - бенет Уолш. Плануецца, што фільм выйдзе на экраны у 2010 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.