2009-02-21 10:45:40

Аб неабходнасці стаяць у абароне жыцця ва ўсіх яго формах прыпомніў Папа Бенедыкт 16 у чарговы раз пры сустрэчы з кангрэсменкай ЗША Нэнсі Пелозі, якая наведала Ватыкан падчас знаходжання ў Італіі.


Cпадарыня Пелозі называе сабе каталіцкай, але ў той самы час выступае ў сваёй краіне на сваіх высокіх пасадах за прызнаванне аборту і супрацьзачаткавых сродкаў. Папа Бенедыкт 16 пры кароткай сустрэчы з прадстаўніцай Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэсу, між іншымі пытаннямі, ўзняў голас у абароне жыцця. "Усе католікі, - сказаў Папа, - забавязаныя абараняць жыццё на кожнай яго фазе...Натуральны маральны закон і нязменнае навучанне Царквы аб вартасці чалавечага жыцця да натуральнай смерці забавязвае ўсіх католікаў - асабліва заканадаўцаў, юрыстаў і адказных за дабро ўсяго грамадства '-супрацоўнічаць з усімі людзьмі добрае волі для стварэння справядлівага законапарадку, накіраванага на абарону жыцця!"







All the contents on this site are copyrighted ©.