У Канстантынопалі кардынал Сэпэ сустрэўся з Барталамеем І
Падчас сустрэчы з кардыналам Крэшчэнцыо Сэпэ Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей
І выказаў спадзяванне на дасягненне паразумення ў каталіцка-праваслаўных адносінах.
17 лютага 2009 г. Патрыярх прыняў кардынала Сэпэ разам з дэлегацыяй неапалітанскай
архідыяцэзіі і Апостальскім нунцыем у Турцыі, арцыбіскупам Антоніо Лючыбеллам. Патрыярх
Канстанцінопальскі прыгадаў, што ў 2006 г. быў адноўлены дыялог, які праводзіцца ў
межах Міжнароднай камісіі па справах каталіцка-праваслаўнага дыялога. А таксама дадаў,
што на кастрычнік 2009 г. запланавана чарговая сустрэча ў такім складзе на Кіпры,
падчас якой будзе абмяркоўвацца пытанне першынства Біскупа Рыма ў хрысціянстве. Барталамей
І выказаў пажаданне, каб як найхутчэй удалося знайсці рашэнне ў дадзеным пытанні.
Адначасова Патрыярх звярнуў увагу на неабходнасць пераадольвання прадузятасцяў мінулага,
каб дасягнуць згоды, якая прывядзе да поўнага адзінства.