2009-02-19 12:41:22

У Залі друку Ватыкана прайшла прэсканфярэнцыя адносна мерапрыемстваў Года Астраноміі, аб'яўленым ААН напрацягу ўсяго 2009 -га для адзначэння 400-годдзя адкрыццяў Галілео Галілея.


У афіцыйным паведамленні Святога Пасаду гаворыцца, што ёсць тысячагадовая сувязь між сузіраннем неба і рэлігіяй, дык Год Астраноміі ёсць нагодаю для паглыблення дыялогу Царквы і дзяржаў у сферы навукі. Ватыкан прадставіў праграму мерапрыемстваў, прыўрочаных да Года астраноміі. Выступілі - старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Равазі, дырэктар Ватыканскай абсерваторыі айцец Фунес і прэзідэнт Папскай АН свецкі прафесар Кабіба...
Сёлета, у год Астраноміі, вырашана абследваць рэшткі Галілео Галілея, якія знаходзяцца ў Фларэнцыі, у базіліцы Санта Кроче побач з іншымі слаўнымі сынамі Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.