2009-02-19 12:42:20

Масква. Арцыбіскуп Паоло Пецці , ардынарый арцыдыяцэзіі Багамаці ў сталіцы РФ, даў інтэрв'ю агенству "Благовест-інфо" аб адносінах католікаў і праваслаўных у Расіі.


"...Жадаю самага лепшага самой РПЦ, - бо ад яе здароўя залежыць і дабро для цэлага грамадства і для іншых хрысціянскіх Царкваў. " Арцыбіскуп выказаў пэўнасць, што Патрыярх Кірыл будзе развіваць лінію свайго папярэдніка Аляксія 2-га для паглыблення і усведамлення хрысціянскай тоесамасці. Адносна праваслаўна-каталіцкага дыялога ён таксама мае аптымізм. "Усім вядома, - сказал арцыбіскуп Паоло Пецці, - якія былі адносіны Кірылы - ў тагачаснасці Мітрапаліта - з каталіцтвам. Ён добра ведае нашу Царкву, неаднаразова сустракаўся з самімі Папамі (Рымскімі). Можна сказаць - ён адзіны, хто меў такія блізкія адносіны з Папам. Акрамя таго, сустракаўся з герархамі і самім народам каталіцкае Царквы - у Італіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Паўднёвай Амерыцы. Гэта чалавек, які ня ёсць чужым для нашага Касцёла." Гаворачы пра характар міжхрысціянскага дыялогу, кіраўнік Маскоўскай каталіцкай арцыдыяцэзіі заўважыў, што ён мае тры ўзроўні развіцця. 1-шы - просты і даступны - гэта ўзровень агульных хрысціянскіх каштоўнасцей, укарэненых у самой асобе Езуса Хрыста. Тут пазіцыі праваслаўнай і каталіцкай Цэрваў аднолькавыя. 2-гі, - гэта праваслаўна-каталіцкі багаслоўскі дыялог, але не столькі з мясцовай рускай каталіцкай, як з Усёй Усяленскай. 3-ці ўзровень мае ў перспектыве асабістую сустрэчу кіраўніка РПЦ і Папы Рымскага. "Не думаю, што гэта будзе хутка, - сказаў арц. Пецці, бо новы Патрыярх павінен ўвайсці ў справы пасады. А потым можам меркаваць адносна падрыхтовак да сустрэчы".








All the contents on this site are copyrighted ©.