2009-02-18 14:15:26

У Загрэбе адбылася сустрэча кардыналаў і кіраўнікоў Біскупскіх Канфярэнцый Усходняй Еўропы ў азначэнне 20-й гадавіны разбурэння камуністычнай сістэмы.


Яшчэ адным мемарыяльным момантам сталася 10-я гадавіна беатыфікацыі арцыбіскупа Загрэбу (Харватыя) кардынала Алаіза Стэпаніца, мучаніка камуністычных засценкаў. Прадстаўнікі Ўкраіны, Венгрыі, Літвы, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі Чэхіі,Польшчы, Румыніі,Славакіі, Славеніі і іншых краін краналі сучасныя праблемы : найперш, ўзросшыя пагрозы для сям'і: падвышэнне разводаў і абортаў, выезд за мяжу на заробкі і разбурэнне сямейных вузаў, тэхгналагічныя выклікі. Прадстаўнік ад Украіны, арцыбіскуп раёна Мокшыц расказаў аб ўдзеле рымска-каталіцкай Царквы Ўкраіны ў экуменічным дыялогу з праваслаўнымі. Арцыбіскуп Мячаслаў Мокшыцкі закрануў таксама пытанне польска-украінскага прымірэння і царкоўнага ўкладу ў гэты працэс. Так, "...ва ўсіх касцёлах па Ўкраіне Літургія служыцца на ўкраінскай, польскай, рускай і іншых мовах ," бо Царква аб'ядноўвае вернікаў незалежна ад этнічнайага паходжання,-" зазначыў арцыбіскуп Мячаслаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.