2009-02-18 14:14:28

Шмат увагі прыцягаюць выставы і канцэрты ў азначэнне 80-годдзя стварэння гораду-дзяржавы Ватыкан. Асабліва паспяхова наведваецца выстава папскіх аўтамабіляў.


Праўду кажучы, першы аўтамабіль ў рэзідэнцыі папаў Рымскіх з'явіўся 100 гадоў таму. Нью-Йоркскі кардынал Джон Фарлі падарыў Папу Пію 10-му першы кабрыялет. Але Пій 10 не карыстаўся ні ім, ні іншымі, якія атрымаў пазней. Першым, хто 22 снежня 1929 году зрабіў спачаіку па Рыме паездку на аўтамабілі - ад Апостальскага палацу да базілікі св. Яна на Латэране стаўся наступнік, Пій 11. Так што гісторыя карыстання новым сродкам руху напрамкі спалучаная з самім утварэннем горада-дзяржавы, якая ўзнікла праз падпісанне Латэранскіх пагадненняў. Пэрлай цяперашняй выставы з'яўляецца "Сітраэн-Лікторыя" мадэль Ц-6, які падарыў Папу сам Андрэ Сітраэн у 1930 годзе. На ёй адразу быў усталяваны спецыяльны папскі трон. Лічыльнік гэтага аўтамабіля набіў толькі 159 км. Папа Пій 11 карыстаўся для перамяшчэння іншымі машынамі, італьянскіх марак: Фіатамі і Бьянкамі. Ад таго часу і дагэтуль найбольшыя вытворцы машын імкнуцца падарыць папам сваю машыну. Ад 1930 да 60-х гг. у гаражах Ватыкану з'явіліся якнайбольш Фіаты, Мерсэдэсы і Крайслеры. Пасля смерці папы Яна 25 для выездаў быў створаны адкрыты "Папа-мобіль" маркі Тайёта, які даў папу магчымасць бласлаўляць народ і быць бачным на ўзвышэнні. Пазней па такім прынцыпе фабрыка "Фіат" зрабіла мадэль "Кампаньёла". менавіта на такім аўтамабіле аб'язджаў плошчу святога Пятра ў 1981 годзе Папа Ян Павел 2 , калі на яго было зроблена пакушэнне. Папу Бенедыкту 16 былі падораныя па-задарожнік БМВ, і "суайчыннік" Фальксваген-фаэтон. Цяпер просяць прыняць падарунак як папу, так і членаў Рымскай курыі такія вытворцы як Фальксваген( у перакладзе - Народны вагон), Мерсэдэс і БМВ. Папа Бенедыкт 16 не мае правоў на ваджэнне машын у адрозненні ад іншых папаў пасляваеннага часу. На цяперашняй выставе таксама экспануюцца папскія карэты і паланкіны(насілкі), якія маюць вялікую мастацкую каштоўнасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.