2009-02-17 12:07:08

Рым: Сьвятая Імша ў 445-ю гадавіну з дня нараджэньня Галілея


15 лютага 2009 г., у 445-гадавіну з дня нараджэння, Галілея старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равазі цэлебраваў урачыстую святую Імшу ў рымскай базыліцы Маці Божай Анёльскай. На ёй прысутнічалі члены Сусветнай федэрацыі вучоных са шматлікіх краінаў свету.
Арцыбіскуп Равазі зачытаў тэлеграму ад Дзяржаўнага сакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ, які «з захапленнем і пашанай узгадвае гэтага выдатнага чалавека навукі і веры».
У сваёй гаміліі старшыня Папскай рады па культуры падкрэсліў, што італьянскі астраном здолеў адрозніць «праўды навукі» ад праўдаў, якія «з’яўляюцца абавязковымі для збаўлення».
Галілео Галілей (1564–1542 гг.) — італьянскі мысліцель і дзеяч у розных галінах навукі. Як астраном, ён прытрымліваўся геліяцэнтрычнай тэорыі Каперніка, што выклікала абурэнне інквізіцыі па прычыне неадпаведнасці яго поглядаў вучэнню Касцёла.
Галілей быў вымушаны часткова адмовіцца ад сваіх поглядаў, аднак у 1633 г. паўгода правёў пад хатнім арыштам ў Сіене. Пазней вучоны распрацаваў асабістую тэорыю, якая канчаткова разыходзілася з фізікай Арыстоцеля і якую пасля падцвердзіў Ньютан.
Толькі ў XIX ст. Касцёл прызнаў заслугі Галілея. У 1822 г. яго працы былі выкрэслены з Індэксу забароненных кніг. Ян Павел ІІ падчас свайго Пантыфікату неаднаразова выказваўся ў абарону Галілея, падкрэсліваючы яго заслугі як у галіне дакладных навук і філасофіі, так і біблістыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.