2009-02-17 12:08:00

Прэзентацыя альбома-каляндара "Вобраз Багамаці ў старажытных іконах паўднёвай Італіі" ад выдавецтва "Каралева нябёс"(Мінск-Масква) адбылася ў культурным цэнтры "Пакроўскія вароты".


Паралельна у гэтай галярэі Масквы праходзіць і аднайменная фотавыстава. Прынагодна адбылася і канфярэнцыя, якую правялі італьянскія тэолагі і мастацтвазнаўцы. Так, аўтар тэксту да альбома - прафесар, член Папскага камітэту па культурнай спадчыне, святар Мішэль Бержэ расказаў пра сваю працу і ўзбагаціў прамову паказам цудоўных слайдаў. Ён, у прыватнасці, параўноўваў старажытны вобраз Багамаці ў горадзе Андрыя з іконай Уладзімірскай Багамаці, якая знаходзіцца ў Трэццякоўскай галерэі. Прамоўцы паказалі, што між італьянскай іконай з яе лацінскімі літургічнымі канонамі і візантыйска-грэцкай традыцыяй шмат агульнага. Ня варта супрацьставіць усходнія і заходнія абразы. Так, ў прамоўцаў, якія добра ведаюць старажытнарускае мастацтва, узнікла шмат паралеляў пры ацэнцы паказаных ікон Італіі 12 - 14 стагоддзяў. Удзельнікі канфярэнцыі ўбачылі таксама ўласцівыя Італьянскаму царкоўнаму дойлідству фрэскі і мазаікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.