Ізраіль: Прэм'ер міністр пацьвярджае візыт Папы у сваю краіну
Адыходзячы ўжо прэм’ер міністр Ізраіля Ольмэрт пацьвердзіў візыт Бэнэдыкта 16
ў Сьвятую Зямлю, які адбудзецца ў месяцы маі. Паводле ўступных рашэньняў паломніцтва
мела б зьдзейсьніцца ў днях 8-14 мая ды Сьвяцейшы Айцец наведаў-бы Ерузалім, Назарэт
ды Бэтлеем, а таксама сталіцу Ярданіі, Амман. Аднак гэтая праграма яшчэ не пацьверджана
Ватыканам. У часе паседжаньня ўраду прэм’ер міністр Ольмэрт сказаў, што за арганізацыю
візыту будзе адказваць канцэлярыя прэм”ера а Папу будзе суправаджаць Прэзыдэнт Ізраіля
Шымон Пэрэз.