У гэтую нядзелю Беларускі Касцёл адзначвае дзень, прысвячаны блаславёнаму Міхалу
Сапоцьку, які нарадзіўся на Валожыншчыне
Вось трапар Блаславёнаму Міхалу ,сьвятару і вызнаўцы (паводле багаслужбовай
практыкі беларускіх грэка-католікаў)(Тон 8) Правай веры настаўніку, набожнасьці
прыклад і чысьціні,Сьветач сусьветны, Богам натхнёная аздоба сьвятароў, Блаславёны
Міхале мудры: Навукаю Боскаю ты ўсіх прасьвятліў,Апостале Божай Міласэрнасьці. Малі
Хрыста Чалавекалюбца за збаўленьне душаў нашых. “Для Каталіцкай Царквы ў Беларусі
Блаславёны сьвятар Міхал Сапоцька - ураджэнец беларускай зямлі - гэта асаблівы дар
Божы: новы Заступнік перад Міласэрным Хрыстом, руплівым апосталам Якога быў ва ўсім
сваім сьвятарскім служэньні а. Міхал... Гэты святы чалавек пакінуў свае сляды ў Беларусі,
Літве і Польшчы, таму яго можна назваць апекуном трох народаў — беларускага, літоўскага
і польскага. Гэта вельмі важна з пункту гледжання еўрапейскай інтэграцыі, якой трэба
прысвячаць не толькі палітычны і эканамічны прагматызм, але таксама духоўныя каштоўнасці
і супольныя хрысціянскія карані" ” – сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек),Апостальскі
Візітатар для грэка-католікаў Беларусі,у моманце свята беатыфікацыі . Прыпомнім, адбылася
яно ў верасьні 2008 году ў Беластоку, ў Польшчы. Разам з тысячамі пілігрымаў, удзельнічалі
ў ім шматлікія герархі, сьвятары, манахі і манахіні з Польшчы, Літвы, Беларусі ды
іншых краінаў. У рамках Беатыфікацыйных урачыстасьцей вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай
Царквы ахвяравалі Санктуарыю Божай Міласэрнасьці ў Беластоку Ікону Блаславёнага Міхала
(Сапоцькі), Вызнаўцы. З нагоды Беатыфікацыі Блаславёнага Міхала – Вызнаўцы, Грэка-каталіцкі
Санктуарый Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладэчне – пры супрацоўніцтве Грэка-каталіцкай
парафіі Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку – выдаў кніжку Пастулатара беатыфікацыйнага
працэсу, Падсакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Мансіньёра Кшыштафа Ніткевіча,
ў перакладзе з італьянскай на беларускую а. Андрэя Крата. У кнізе “На шляхах Божай
Міласэрнасьці. Блаславёны Міхал Сапоцька – духоўнік сьвятой Фаўстыны” коратка, зьмястоўна
і кампетэнтна прадстаўляецца жыцьцёвы шлях Блаславёнага Міхала – нястомнага Апостала
Божай Міласэрнасьці. Мы завршаем яе чытанне па пятніцах.