2009-02-11 15:01:55

Біскупская Канферэнцыя Польшчы выклікала святароў на спецыяльную сустрэчу для падрыхтоўкі да Чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года.


Чэмпіянат пройдзе ў Польшчы і ва Ўкраіне. Святары пакліканыя аказваць духоўную падтрымку спарцменам як у часе падрыхтоўкі да так важнай спартовай падзеі, так і ў моманце яе. Капелан польскай зборнай айцец Кшыштаф Пельчар расказаў журналістам, што створана спецыяльная Камісія біскупаў Польшчы, якая будзе каардынаваць дзейнасць па духоўным наталенні як футбалістаў, так і балельшчыкаў. Прычым, за ўзор будзе брацца вопыт аўстрыйскіх святароў, якія пераўтварылі чэмпіянат Еўропы ў момант эвангелізатарскай працы сярод моладзі і сем'яў. Ксёндз Кшыштаф Пельчар лічыць, што з духоўнага пункту гледжання чэмпіянат Еўра-2008 стаўся лепшай пастырскай ініцыятывай апошніх дзесяцігоддзяў. Ён таксама падкрэсліў, што асабліва ўважліва святары павінны падысці да катэгорыі "фанатаў" і пачаць працаваць з імі якнайхутчэй.







All the contents on this site are copyrighted ©.