2009-02-11 13:13:48

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 11-га лютага


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. На заканчэнне сустрэчы Бэнэдыкт 16 памаліўся з вернікамі за хворых да найсвятой Дзевы Марыі. Сёння адзначаецца Сусветны дзень хворага ў звароце да памяці аб з'яўленнях Багамаці ў французскім Лурдзе.
Пасьля заканчэньня катахэзаў, якія былі прысьвечаныя Сьвятому Паўлу, сказаў Папа, мы вяртаемся думкаю да вялікіх пісьменнікаў Царквы. Адным з іх ёсьць Ян Клімак
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён каля 575-га году. Маючы 16-ць гадоў уступае да манастыра на Сінаі, які пакідае пасьля 3-х гадоў, каб пачаць жыцьцё пустэльніка. Пасьля 40-а гадоў знаходжаньня на пустыні, сказаў далей Сьвяцейшы Айцец у сёньняшняй катахэзе, стае настаяцелям манастыра. Неўзабаве, аднак, вяртаецца зноў на пустыню, дзе памірае каля 650-га году.
Ян Клімак ёсьць аўтарам славутае працы пад загалоўкам: “Драбіна раю”. У ёй павучае сваіх братоў манахаў, у які спосаб маюць імкнуцца да дасканаласьці. У першай частцы працы абмяркоўвае заганы, якія стаяць на дарозе да абьяднаньня з Богам. Прыпамінае аб патрэбе жыць Эвангэльлем, адарвацца ад сьвету, аб зьбераганьні посту і чыстаты.
У другой частцы сваёй працы- сказаў далей Бэнэдыкт 16- уздымае пытаньне духоўнае барацьбы са страсьцямі. Падкрэсьлівае, што панаваньне над імі асягаецца дзякуючы практыкаваньню цнотаў.
У трэцяй частцы падкрэсьлівае, што дасканаласьць асягаецца дзякуючы прастаце, пакоры, мудрасьці і малітве. Мэтаю гэтых імкненьняў ёсьць экстаза духа, які занураны ў таямніцы Бога.
Імкненьне да дасканаласьці- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- якая ўказаная Янам Клімакам, тычыцца не толькі аскетаў пустыні але кожнага з нас. Цераз Сьвяты Хрост мы былі пакліканыя, каб узрастаць у любові да поўнага абьяднаньня з Богам. На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства
Цярпенні і хваробы дзяцей, а таксама сітуацыя іх сем’яў — галоўныя тэмы cёлетняга Паслання Святога Айца Бенедыкта 16 на ХVІІ Сусветны Дзень хворага, які ад 1993 г. адзначаецца 11 лютага у свята Лурдскае Багамаці. Ініцыятарам гэтага дня быў Папа Ян Павел ІІ. Звычайна Дзень хворага адзначаўся ў марыйных санктуарыях у розных кутках свету, а ў гэтым годзе яго святкаванне мае дыяцэзіяльны характар.











All the contents on this site are copyrighted ©.