2009-02-10 13:22:00

Італія: памерла Элуана Энгляро


Ад даўжэйшага часу цэлая Італія жыла трагэдыяй 38-мі гадовай жанчыны Элуаны, якая ад 17-ці гадоў знаходзілася ў коме. Гэтая трагэдыя падзяліла Італію і ператрарылася ў вострыя палітычныя спрэчкі. У панядзелак 9-га лютага вечарам яна памерла ў адной з бальніц у горадзе Удзінэ. Яе 2-га лютага перавезлі з гораду Лека, дзе апекаваліся ёю сёстры законныя, ў бальніцу Удзінэ, персанал якой згадзіўся адключыць сістэму жыццезабеспячэньня хворай, на што даў згоду Вярхоўны суд Італіі 13-га лістапада мінулага году.
На вестку аб сьмерці Элуаны Энгляро старшыня Папскае Рады Душпастырства сярод працаўнікоў Санітарнае Службы кардынал Барраган сьцвердзіў, што моліцца за душу памёршай і за тое, каб Госпад Бог “прабачыў тым, якія давялі яе да гэтага. Калі памерла ў выніку чалавачага ўмяшаньня, я прызнаю гэта, сказаў кардынал, за злачынства.”.
Прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы айцец Фэдэрыко Лёмбарді выдаў наступную заяву адносна сьмерці Элуаны: “перад абліччам сьмерці веруючы засяроджваецца на малітве і даручае Богу душу Элуаны, якой мы палюбілі і якая ў апошніх месяцах сталася часткаю нашага жыцьця. Цяпер, калі Элуана знаходзіцца ў міры, маем надзею, што яе прыпадак, пасьля многіх спрэчак, стане прычынаю для ўсіх да спакойных роздумаў і да адказнага шуканьня лепшых развязак адносна пашаны права да жыцьця, ў любові ды ва ўважным лячэньні найбольш слабых асоб. Асабліва тых- як прыпомніў Папа ў часе багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” ў нядзелю 8-га лютага- што не могуць ў ніякі спосаб разлічваць на сябе самых і ёсьць поўнасьцю залежнымі ад іншых, якія ім дапамагаюць. Сьмерць Элуаны не можа не пакінуць на нас ценю смутку адносна абставін ў якіх гэтая сьмерць надыйшла, але фізычная сьмерць ніколі не была для хрысьціяніна апошнім словам. Таксама ў імя Элуаны- закончыў сваю заяву айцец Лёмбарді- мы будзем працягваць ды шукаць дарог больш пасьпяховых для служэньня жыцьцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.