2009-02-09 13:49:30

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 8-га лютага. Папа гаварыў аб аздараўляньні Богам хворых


А паўдні гэтага дня Папа сустрэўся з вернікамі на гэтай марыйнай малітве , якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец сказаў,між іншым, што дасьведчаньне аздараўляньня хворых Хрыстом станавіла вялікую частку Ягонае публічнае дзейнасьці і ўзывае нас яшчэ раз задумацца над сэнсам і вартасьцю хваробы. Такім чынам Папа спаслаўся да Сусьветнага Дня Хворага, які прыпадае 11-га лютага ва ўрачыстасьць Божае Маці з Люрд і будзе ўшаноўвацца ўжо 17-ы раз.
RealAudioMP3
Нават унутраны інстынкт падказвае чалавеку, што Бог ёсьць поўняю жыцьця. У абліччы зла і цярпеньня людзі аднак упадаюць на духу, сумняваюцца ў пасьпяховасьць сваім малітваў і пытаюцца: якая ёсьць Божая воля? Папа падкрэсьліў, што Эвангэльле дае на гэта адказ, гаворачы, як Ісус лячыў ўсялякага роду хваробы сярод народу.
Хрыстос не пакідае сумненьня: Бог, якога аблічча Ён сам нам абьявіў, ёсьць Богам жыцьця- гаварыў Бэнэдыкт 16. Асвабаджае нас ад усялякага зла. Знакам гэтай Ягонай любові зьяўляюцца аздараўленьні, якія зьдзяйсьняе: паказвае цераз іх, што Божае Каралеўства ёсьць блізка, прывяртаючы людзей да поўнага здароў”я душы і цела. Гэтыя аздараўленьні, падкрэсьліў Папа, ёсьць знакамі. Вядуць да Хрыста і да Бога. Дапамагаюць нам зразумець, што сапраўднаю і глыбокаю хваробаю чалавека ёсьць непрысутнасьць Бога, крыніцы праўды і любові. Толькі прымірэньне з Богам можа даць нам сапраўднае аздараўленьне, сапраўднае жыцьцё, таму што жыцьцё без любові і без праўды не было б жыцьцём. Божае Каралеўства гэта менавіта прысутнасьць праўды і любові, аздараўленьне ў глыбіні нашага я”.
Учынкі Хрыста працягваюцца ў місіі Касьцёла дзякуючы Сьвятому Духу- сказаў на заканчэньне свайго разважаньня Бэнэдыкт 16. Сам Ісус дае самога сябе натоўпам вернікаў у сакрамантах. Аздараўляе і суцяшае хворых дзякуючы разнароднай сетцы пляцовак саніратрнай службы, якімі кіруюць хрысьціянскія супольнасьці. “Як жа многа хрысьціян: сьвятароў, законнікаў і сьвецкіх асоб аддавала і надалей аддаюць свае рукі, сэрцы і вочы Хрысту, сапраўднаму лекару целаў і душаў”.
Пасьля абгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Папа прыпомніў, што 11-га лютага ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, пасьля Сьвятой Імшы, ён сам асабіста сустрэнецца з хворымі і пілігрымамі. Адначасна запэўніў іх, што ўжо цяпер надзяляе спэцыяльнае блаславенства для хворых, працаўнікоў санітарнае службы і добраахвотнікам.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Сьвяцейшы Айцец паклікаў усіх да абьяднаньня ў малітве з вернікамі Мадагаскару, дзе ад некалькіх тыдняў трываюць сутычкі паміж паліцыяю а мясцовымі жыхаравамі. Яны крытыкуюць эканамічныя рашэньні Прэзыдэнта краіны ды абмяжоўваньне грамадзянскіх правоў. “Дзеля гэтага біскупу востраву Мадагаскар прадказалі на нядзелю 8-га лютага дзень малітваў за нацыянальнае прымірэньне і грамадзкую справядлівасьць- дадаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.