2009-02-07 10:55:39

У сувязі з заключэннем Латэранскіх пагадненняў, у выніку якіх быў ўтвораны горад-дзяржава Ватыкан, Святы Пасад праводзіць шэраг культурных мерапрыемстваў. Адпаведны Кангрэс выявіць гістарычную місію дзяржаўнасці Ватыкана.


12 лютага у прысутнасці Папы Бенедыкта 16 пройдзе вялікі канцэрт у Залі агульных аўдыенцый імя Папы Паўла 6-га. Прагучыць араторыя Генделя "Мессія". Паралельна адкрыецца спецыяльная выстава. На ёй змешчаны дакументальныя матэрыялы аб моманце стварэння Латэранкіх пагадненняў.
Спецыяльны раздзел прысвечаны Папу Пію 11, які й падпісаў Пагадненні 11 лютага 1929 года. Ад Каралеўства Італіі подпіс паставіў Беніто Мусаліні, тагачасны прэм'ер-міністр.
Кангрэс "Маленькая тэрыторыя дзеля вялікай місіі" пройдзе напрацягу 3-х дзён пад старшынствам кардынала Жан-Луі Торана, кіраўніка Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу. Незалежнасць Папы і дзяржавы Ватыкан, установы Святога Пасаду і сувязь з дзяржаўнасцю, сучасная грамадская думка аб Ватыкане з улікам мітаў і псеўдасакрэтнасці - усе тэмы знойдуць абмеркаванне. Гісторыкі пагутараць пра цяжкія гады 2-й Сусветнай вайны і перыяду аднаўлення, пра рэформы Ватыкана, асабліва пры Папу Яне Паўле 2-м; пра сучасны стан адносін з дзяржавамі, асабліва з Італіяй, унутры якой знаходзіцца Святы Пасад, размешчаны на тэрыторыі сярэднявечнай Рымскай рэзідэнцыі папаў на 44 гектарах.
Пагавораць нават пра нас, больш правільна - пра голас Ватыкана праз сваё Радыё. А ў Губернатарскім палацы, у залі кангрэсаў, праводзiцца цыкл канцэртаў для дыпламатычнага корпусу пры Ватыкане і Італіі, для сенатараў італьянскай рэспублікі і шэраг іншых.







All the contents on this site are copyrighted ©.