2009-02-06 13:56:51

Смутная статыстыка


За 11 месяцаў 2008 году ў Беларусі было выяўлена 318 злачынстваў у сфэры гандлю людзьмі, ахвярамі якіх сталіся 462 асобы.
125 злачынстваў адносяцца да шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх. Гэтыя зьвесткі прыводзіць Генэральная пракуратура Беларусі. Былі выяўленыя 156 асобаў, падазраваных у трафіку.
Акрамя таго, у 2008 годзе былі выяўленыя 113 злачынстваў, зьвязаных з вывазам 314 асобаў за межы дзяржавы з мэтаю эксплюатацыі. Былі перакрытыя 59 каналаў вывазу людзей у 10 краінаў сьвету.
З паведамленьня Генпракуратуры вынікае, што з 462 ахвяраў гандлю людзьмі 38 чалавек зьяўляліся непаўнагадовымі








All the contents on this site are copyrighted ©.