2009-02-06 13:55:33

Гішпанія: кардынал Бэртонэ аб правах чалавека ў навучаньні Бэнэдыкта 16-га.


Закончыўся візыт у гэтай краіне Ватыканскага Сакратара Стану кардынала Бэртонэ. З нагоды 60-ці годдзя абвешчэньня Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека ў сядзібе Япіскапату Гішпаніі кардынал Бэртонэ меў даклад на тэму: “Правы чалавека ў навучаньні Бэнэдыкта 16-га”. У сваім выступленьні ён прыпомніў уклад хрысьціянства і грамадзкае навукі Касьцёла ў разьвіцьцё канцэпцыі правоў чалавека. “Яны нараджаюцца з заходняе эўрапэйскае культуры”, якая мае “несумненна хрысьціянскае кляймо”. Гэта не прыпадак падкрэсьліў кардынал Бэртонэ. 60-ці годдзе абвяшчэньня Дэклярацыі Правоў Чалавека ёсьць нагодаю, каб перагледзець ў якой ступені “ідэалы прынятыя большаю часткаю супольнасьці народаў у 1948-м годзе ёсьць сёньня ў пашане ў розных законадаствах”, асабліва “ў сумленьнях адзінак і груп”.
Чарговаю тэмаю была сям”я і выхаваньне. Кардынал прыпомніў, што сям”я ёсьць сапраўднаю школаю чалавечнасьці, а бацькі маюць права, каб вырашаць аб выхаваньні сваіх дзяцей з уласнымі перакананьнямі, “асабліва рэлігійнымі”. Навучаньне рэлігіі ў публічных школах ёсьць згоднае з “прынцыпам сьвецкасьці”, таму што не дапускае “ідэнтыфікацыі дзяржавы з догмамі і маральнасьцю, якія становяць зьмест гэтага прадмету”. Не ёсьць ён супярэчны з правам да рэлігійнае свабоды вучняў і бацькоў, таму што мае добраахвотны характар”.
Апошняю тэмаю была рэлігійная свабода і адносіны з палітычнаю сіламі. Кардынал Бэртонэ прыпомніў, што рэлігійная свабода ёсьць асноўным і непарушным правам кожнае асобы. Дэмакратычныя дзяржавы “павінны гэтае права прызнаваць і стварыць ўмовы, каб яно ажыцьцяўлялася ў эфэктыўны і поўны спосаб цераз усіх грамадзян”.








All the contents on this site are copyrighted ©.