Памёр рабін Лявон Клінікі, удастоены ў 2007 годзе звання Папскага рыцара.
У амерыканскім Цынцынаці адыйшоў да жыцця вечнага пачатковец міжрылігійнага дыялогу,
які да апошнега дня заставаўся дырэктарам па міжрэлігійных справах Антыдыфамацыйнай
Лігі (АДЛ) ў Злучаных Штатах амерыкі. Рабін з Цынцынаці вядомы ў свеце за вялікі ўклад
у развіццё дыялогу, у прыватнасці, між католікамі і юдэямі. Ад 2001 году ён быў на
пенсіі, але заставаўся кансультантам АДЛ, якім кіраваў каля 30 гадоў. Спадар Лявон
Клінікі напісаў шмат кніг і артыкулаў адносна праблем католіка-юдэйскіх адносінаў
як адзінага шляху развіцця дзвюх рэлігій, прызначаных пазнаваць наканаванне Слова.
Рабін Клінікі - ураджэнец Аргентыны, быў членам аргентынскай урадавай Камісіі па раследванню
нацыскай дзейнасці ў Аргентыне з 1933 па 1945 гг.