2009-02-05 13:42:15

Ватыкан. Падрыхтаваны да выдання блок з сямёх паштовых марак горада-дзяржавы ў азначэнне 80-годдзя Латэранскіх пагадненняў між Святым Пасадам і Італіяй.


11 лютага 1929 года, пасля доўгага - ад 1870 году "маўчання Папаў", у абстаноўцы міжнароднай напружанасці былі падпісаныя дзяржаўныя пагадненні, якія вызначаюць да гэтага дня становішча горада-дзяржавы Ватыкан унутры дзяржавы Італьянскай Рэспублікі. На новых марках выяўлены партрэты 7-мёх Папаў Рымскіх, якія ад 1929 году наследвалі Папскі Пасад святога Пятра і ставаліся адначасова дзяржаўнымі сувярэнамі. Гэта Пій 11, Пій 12, Ян 23, Павел 6, Ян Павел 2, Бенедыкт 16. Мастацкія паштовыя мініятуры маюць намінал па 65 еўра-цэнтаў за кожную. На асобным лісце цаною у 2 еўра 80 выходзіць карта горада-дзяржавы Ватыкан, абсалютную незалежнасць якога й гарантуюць латэранскія пагадненні. Канкардат быў замацаваны ў 1929 годзе роспісамі дзяржсакратара Ватыкану кардынала Пьетро Гаспаррі і прэм'ер-міністра Італіі Беніта Мусаліні.
Для адзначэння юбілею сёлета 12 лютага ў залі каланады базілікі святога Пятра адкрыецца выстава, на якой будуць дэманстравацца арыгіналы дакумантаў, фатаграфіі, архіўныя матэрыялы.
Прыгадаем, што найболш запатрабаванымі нумізматамі з'яўляюцца рэдкія ватыканскія маркі "Вакантны пасад" -.Такія невялікія серыі выпускаюцца па смерці аднаго Папы Рымскага перад выбраннем новага, і як паштовы дакумант яны дзейнічаюць толькі у вакантны перыяд. Яны асабліва каштоўныя для філатэлістаў. Прыгадаем яшчэ, што пасля смерці папы Яна Паўла 2 у 2005 годзе асаблівым попытам карыстаюцца таксама партрэтныя маркі.







All the contents on this site are copyrighted ©.