2009-02-04 14:13:59

Бэнэдыкт 16 аб вартасьці і сэнсе посту



У аўторак 3-га лютага ў Ватыкане, ў Зале Друку прысутныя журналісты змаглі пазнаёміцца з пасланьнем Папы на сёлетні Вялікі Пост.
Роздумы над вартасьцю і сэнсам посту Бэнэдыкт 16 запрапанаваў Касьцёлу ў пэрыяд падрыхтовак да Вялікадня.
Сьвяцейшы Айцец прыпамінае ў сваім пасланьні біблейскую канцэпцыю посту, згодна з якой ён дапамагае пазьбягаць граху і ўсяго таго, што вядзе да яго. Пост ёсьць сродкам, які аблягчае аднаўленьне прыязьні з Богам, адкрывае таксама сэрцы на патрэбы бліжніх. Ёсьць духоўнаю зброяю ў барацьбе з неўпарадкаваным прывязаньнем да самых сябе. З практычных указаньняў Бэнэдыкт 16 заахвочвае да ўздыманьня як індывідуальных так груповых формаў посту, таксама і на парафіяльным узроўні. Пахваляе старажытны звычай, згодна з якім вернікі аддавалі бедным тое, што дзякуючы пасту можна было зберагчы. Бэнэдыкт 16 заахвочвае вернікаў у Вялікім Посьце да інтэнсіўнае малітвы, роздумаў над чытаньнем Сьвятога Пісаньня, больш часьцейшае споведзі ды да ўдзльнічаньня ў Эўхарыстыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.