2009-02-03 14:35:17

З Масквы пасля інтранізацыі Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла вярнулася ў Рым дэлегацыя Святога Пасаду.


Новавыбраны Патрыярх прыняў зпадзякаю у Маскве, у сваёй працоўні, афіцыйную дэлегацыю Ватыкану на чале з кардыналам Вальтэрам Касперам. У звароце да прадстаўнікоў Папы Рымскага новы Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі выказаў надзею на развіццё добрых адносінаў між Цэрквамі-сёстрамі "...у атмасферы ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва, перш за ўсё, у справе адстойвання і сцверджання традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей у Еўропе і цэлым свеце". на думку П.Кірыла, асноваю будзе служыць факт супадзення пазіцый па многіх жыццёвых пазіцыях, у прыватнасці, адносна сучаснага грамадства. У дэлегацыю каталіцкай Царквы на інтранізацыі ўвайшлі кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай Рады па адзінстве хрысціян, сакратар Рады біскуп Брайян Фарал, папскі нунцы ў Расіі арц. Антоніо Меніні і іншыя пралаты.







All the contents on this site are copyrighted ©.