2009-01-30 13:47:17

Масква: Праваслаўны Сабор - аб патрэбе місіі


Пабольшаньне місійнае дзейнасьці ды павялічэньне ўсціску на агульнанацыянальную праваслаўную адукацыю — гэтыя дзьве дарогі разьвіцьця ўказаў Мясцовы Сабор Рускае Праваслаўнае Царквы ў Маскве. Выбраны на ім новы Патрыярх Кірыл сказаў, што ўмоваю сустрэчы з Рымскім Папам ёсьць развязка цяжкіх пытаньняў. Падтрымаў такім чынам лінію свайго папярэдніка.
“Галоўным заданьне Царквы павінна быць пабольшаньне місійных намаганьняў ды агульнацыянальнай праваслаўнай адукацыі. Місійная дзейнасьць, духоўнае і маральнае выхаваньне асобы павінна стаць у цэнтры нашае працы”- чытаем у канчатковым дакуманце Сабору.
Прычынаю пабольшаньня місійных намаганьняў ёсьць тое, як чытаем у дакуманце, што “многія называюць сябе праваслаўнымі, але не паводзяць сябе згодна з даручэньнем Царквы. Дзеля гэтага душпастыры і сыны Царквы павінны пакласьці ўсе намаганьні, каб людзі пазнаёміліся з асновамі праваслаўнае веры, ўдзельнічалі ў сакрамантальным жыцьці і Літургіях, паводзіліся згодна з маральнымі нормамі Хрыстовага Эвангэльля”.
Сабор паклікаў душпастыраў і сьвецкіх асоб разьвіваць дыялог з грамадзтвам, “паказваючы яму хрысьціянскі вобраз жыцьця і гаворачы аб вартасьцях”. У дыялогу з дзяржаваю, паводле дэлегатаў Сабору, “трэба шанаваць прынцыпы не ўмешваньня ў справы, якія належаць да кампэтэнцыі другога боку”.
Новавыбраны Патрыярх Кірыл падтрымаў лінію свайго папярэдніка Аляксея ІІ ў справе сустрэчы з Папам. Да сустрэчы такой можа дайсьці пасьля развязкі праблемаў, якія дзеляць абедзьве Цэрквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.