2009-01-27 13:59:37

Расія: праваслаў"е ў лічбах


Больш за 20-ць новых Праваслаўных сьвятыняў аддадзена да карыстаньня ў Маскве ад сьнежня мінулага году. Агулам іх ужо там 872. гэтыя і іншыя статыстычныя дадзеныя, якія тычацца Рускае Праваслаўнае Царквы былі пададзеныя да ведама 12-га сьнежня ў часе сустрэчы маскоўскага духавенства. У яго склад цяпер уваходзіць 1838-м сьвятароў, на 68-м больш чым летась. Пад тэрытарыяльным оглядам Руская Праваслаўная Царква ёсьць падзеленая на 157-м дыяцэзый, ў якіх выконвае паслугу 149-ць ардынарыяў і 48-м біскупаў-памочнікаў ды 30.670-т сьвятароў, якія абслугоўваюць 29.268-м парафій і 11.051-у нядзельную школу. На працягу апошняга году лічба парафій ўзрасла на 1324-ы. Да Рускае Праваслаўнае Царквы належыць юольш за 800-т манастыроў і 68-м пустэльняў. Яна кіруе таксама 84-мі тэалагічнымі школамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.