2009-01-26 12:47:37

У Рыме закончыліся сьвяткаваньні Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян


А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб разам з імі адагварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні Папа гаварыў аб Сьвятым Паўле, які зьяўляецца прыкладам наверненьня для кожнага хрысьціяніна. Сустракаючыся з пілігрымамі ў апошнім дні Сусьветнага Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян Папа заўважыў, што ягоны энтузіязм і цьвярозае асуджэньне сітуацыі можа быць таксама прыкладам экумэнічнага стаўленьня. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што адзінства веры бярэ свой пачатак ва ўнутраным наверненьні, чаго сьведкам ёсьць Сьвяты Павал, які пад Дамаскам сустракае Уваскросшага Хрыста.
Голас
Ягонае і нашае наверненьне заключаецца менавіта ў веры у памёршага і ўваскрослага Ісуса ды на адкрыцьці на асьвячэньне Яго Божае ласкі. У гэтай хвіліне Савал зразумеў, што ягонае збаўленьне не залежыць ад добрых учынкаў, зьдзейсьненых згодна з законам, але ад факту, што Хрыстос памёр таксама і за яго- перасьледавальніка- і што ўваскрос. Гэтая праўда, якая цераз Хрост асьвячае жыцьцё кожнага хрысьціяніна, поўнасьцю зьменьвае наш спосаб жыцьця. Навярнуцца таксама для кожнага з нас- працягваў Папа- гэта значыць паверыць у Ісуса, Які сябе выдаў за мяне, паміраючы на крыжы, Які ўваскрос і жыве са мною ды ў-ва мне.
Папа падкрэсьліў, што Апостал Народаў паказвае таксама ўласьцівае духоўнае стаўленьне на экумэнічнай дарозе да еднасьці ды дадаў “несумненна мы хрысьціяне не асягнулі яшчэ мэты поўнага адзінства, але калі дазволім Госпаду, каб пастаянна нас навяртаў, напэўна мы дойдзем да поўнае еднасьці”.
Вітаючы пілігрымаў сабраных на Плошчы Сьвятога Пятра Папа склаў пажаданьні народам Усходняе Азіі, якія згодна з месячным каляндаром будуць неўзабаве ўшаноўваць Новы Год. Радасьць зьяўляецца выяўленьнем гармоніі з самым сабою. Гэта ж можа выплываць з жыцьця ў гармоніі з Богам і Ягоным стварэньнем. Каб яна заўсёды была як для народаў, якія сьвяткуюць Новы Год так і цэламу сьвету- пажадаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.