2009-01-24 12:16:10

Рыгор Барадулін выдаў кнігу дзіцячых вершаў


У менскім выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніжка дзіцячых вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Выпаў грук у грома з рук”. Тут сабраныя як дзіцячыя вершы мінулых гадоў, гэтак і сёньняшнія вершы Барадуліна для маленькіх, дзе зьяўляюцца такія сучасныя рэаліі, як інтэрнэт, мабільнік, ролікі… Пра кніжку распавядае яе аўтар
Р.Барадулін: Разумееце, я неяк увесь час паралельна займаўся дзіцячымі вершамі. Да таго, як мяне перасталі выдаваць у дзяржаўных выдавецтвах, у мяне многа выходзіла дзіцячых кніжак. А цяпер дайшло да таго, што калі ў так званым “новым” Саюзе пісьменьнікаў пералічалі дзіцячых паэтаў, дык мяне нібыта і няма... А я нават рады, што мяне няма ў той кампаніі!.. Я змалку любіў казкі, якія слухаў ад мамы. І вершамі сваімі я практычна гадаваў і дачку, і ўнучку – па сямейнай службе ў мяне дзіцячыя вершы!.. (








All the contents on this site are copyrighted ©.