2009-01-24 12:15:45

Пасля спынення вагню у сектары Газа адразу ж аднавіў сваю дзейнасць каталіцкі касцёл горада.


У нядзелю 18 студзеня тут ужо адбылася Багаслужба пасля трохтыднёвага перапынку. У святой Імшы прымаюць удзел да 60 чалавек. Пробашч касцёла Мануэль Муссалам прыклікаў хрысціянаў зоны ўключацца па меры магчымасці ў дабрачынную работу, каб найлепш даносіць гуманітарную дапамогу жыхарам пацярпелага эгіёну. Неабходна пачынаць пераадольваць жудасныя вынікі бамбардавання і вайсковых дзеянняў.
манахі ордэна францішканаў, якія служаць у Святой Зямлі, пачалі у сваю чаргу збор сродкаў для парафіі газа і для падтрымкі іншых каталіцкіх структур Газы. Дапамогу праз касцёл будзе размяркоўваць святар Мануэль Муссалам з дапамогай утворанага камітэта парафіянаў. Плануецца пры парафіі адчыніць траўмапункт для дзяцей з ушыбамі і пераломамі, бо ня ўсе яшчэ атрымалі неабходную дапамогу. Бальніца міласэрднай каталіцкай арганізацыі "Каоітас" была разбураная. Яна размешчвалася ў райне Аль Махазі ў цэнтры Газы. Пад яе руінамі загінулі 12 урачоў і медработнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.