2009-01-24 12:16:44

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на 43-ці Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі



“Новыя тэхналогіі, новыя адносіны. Павышаньне культуры пашаны, дыялогу і прыязьні”. Так гучыць пасланьне на 43-ці Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі, якое было прадстаўленае ў Ватыкане для журналістаў у пятніцу 23-га студзеня. Сёлетняе пасланьне ёсьць накіраванае перад усім да маладых людзей.
Папа Бэнэдыкт 16 збвяртае ўвагу, што лічбовыя тэхналогіі ўзносяць асноўныя зьмены ў міжчалавечыя адносіны. Гэта бачна асабліва ў маладым пакаленьні, якое расьце ў шчыльных адносінах з гэтымі новымі тэхналогіямі. Моладзь адчувае сябе “як у дома” ў лічбавым сьвеце. Часта за тое здаецца, што гэтыя тэхналогіі для старэйшых асоб ёсьць чужымі, якія мусяць вывучаць іх ды дацэньваць магчымасьці, якія даюць. Падзяляючыся роздумамі з маладым пакаленьнем Папа падкрэсьлівае, што гэтыя тэхналогіі маюць спрыяць зразуменьню і салідарнасьці паміж людзьмі. Трэба зрабіць ўсё, каб выплываючыя з іх карысьці служылі ўсім людзям і супольнасьцям, асабліва найслабейшым і найбольш патрабуючым. Яны даюць нечуваную дагэтуль магчымасьць мець адносіны з цэлым сьветам, што адказвае найглыбейшым жаданьням чалавека і пакліканьню чалавека Богам да адзінства з іншымі. Прыпамінаючы прыказаньне любові Бога і бліжняга Сьвяцейшы Айцец заахвочвае, каб пры карыстаньні з лічбовай камунікацыі павышаць культуру пашаны, дыялогу і прыязьні. Яны маюць служыць таксама дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі. Гэты дыялог мусіць прытрымлівацца праўды- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16 ў сваім пасланьні.








All the contents on this site are copyrighted ©.