Бэнэдыкт XVІ зь сёньняшняга дня будзе мець сваю старонку ў інтэрнэце. Таксама Сьвяты
айцец пагадзіўся, каб відэа-матэрыялы на яго тэму маглі быць зьмешаныя ў You Tube,
адкрытым інтэрнэт-сэрвэры, якія наведвае мільёны чалавек у цэлым сьвеце. Адзін
з супрацоўнікаў Папы Рымскага расказаў, што, калі Бэнэдыкту XVІ агучылі такую магчымасьць,
ён адразу даў згоду. Кіраўнік Каталіцкага касьцёла разумее важнасьць у сёньняшнім
сьвеце найноўшых тэхналёгіяў у абвяшчэньні Евангельля. Ён таксама ведае, што інтэрнэтам
карыстаецца найперш вельмі шмат маладых людзей, якіх сам Бэнэдыкт XVІ назваў „лічбавым
пакаленьнем”.