2009-01-23 13:42:44

Усе інтэрв"ю Мітрапаліта Філярэта ў інтэрнэце


На афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы ў адкрытым доступе разьмешчаныя ўсе інтэрвію мітрапаліта Менскага й Слуцкага Філарэта за апошнія 20 гадоў, перадае Інтэрфакс. Зборнік быў падрыхтаваны й выдадзены да 1020-годзьдзя Хросту Русі й да 30-годзьдзя архіпастырскага служэньня мітрапаліта Філарэта ў Беларусі.
Усе інтэрвію зьмешчаныя без скаротаў і цэнзуры, што дазваляе прасачыць пазыцыю кіраўніка БПЦ па пытаньнях царкоўнага й сьвецкага жыцьця цягам двух дзесяцігодзьдзяў. Зборнік мае некалькі разьдзелаў: „Царква й палітыка”, „Узаемадзеяньні зь дзяржаваю”, „Прынцыпы адносінаў да іншых веравызнаньняў”, „Эканоміка й маральнасьць”, Царква й спорт”.
Таксама на сайце Беларускай правасланай царквы ў адкрытым доступе зьявілася кніга мітрапаліта Філарэта „Чалавек у гісторыі”. У кнізе зроблена спроба сабраць у адно асабісты й царкоўны досьвед навукі аб чалавеку як вяршыні стварэньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.