АБ'ЯВА:У нядзелю 25 студзеня 2009 г., у 13.00 у мінскім арцыкатэдральным касцёле
адбудзецца ўрачыстая святая Імша з нагоды 5-годдзя існавання руху «Сужэнскія сустрэчы»
ў Беларусі.
Цэлебрацыю святой Эўхарыстыі з удзелам лідэраў руху з розных краінаў Еўропы ўзначаліць
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля святой Імшы адбудзецца
сустрэча усіх ўдзельнікаў руху. Каталицкі рух «Сужэнскія сустрэчы» арганізоўвае
рэкалекцыі для сужэнцаў з мэтай паглыблення і нават аднаўлення саюзаў. Мадэратарам
руху ў Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі з’яўляецца ксёндз Генадзь Кухарэвіч CSMA, пробашч
парафіі Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца), дзе ўдзельнікі руху збіраюцца штомесяц.
Сустрэчы праводзяць Павел і Алена Кузьміцкія.Членамі ў Мінску з’яўляюцца каля пяцідзесяці
сужэнскіх пар з розных парафій сталіцы.